Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Міхаіл Краснабаеў стаў мастацкім кіраўніком Коласаўскага тэатра

Культура 13.09.2017 | 15:41
Фота з архіва
Фота з архіва

13 верасня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Міхаіл Краснабаеў стаў мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рашэнне аб назначэнні рэжысёра Коласаўскага тэатра яго мастацкім кіраўніком было прынята сёння на агульным сходзе калектыву. Мерапрыемства прайшло з удзелам міністра культуры Барыса Святлова.

"У пачатку сезона мы абавязкова сустракаемся з калектывамі тэатральных устаноў, падводзім вынікі мінулага сезона, вызначаемся з задачамі, - адзначыў міністр у размове з журналістамі. - Яшчэ адна з мэт майго прыезду - назначэнне мастацкага кіраўніка. Лічу, што Міхаіл Краснабаеў будзе добрым мастацкім кіраўніком".

Барыс Святлоў адзначыў таксама высокі прафесіяналізм калектыву тэатра, звярнуўшы ўвагу на важнасць пашырэння глядацкай аўдыторыі. "Ад гэтага залежыць і фінансавае становішча тэатра, і ўзровень зарплаты ў калектыве, а гэта вельмі важнае пытанне, пра якое не трэба забываць", - дадаў міністр.

Увесь творчы шлях Міхаіла Краснабаева звязаны з віцебскім тэатрам. Ён прыйшоў сюды працаваць артыстам у 1985 годзе пасля заканчэння тэатральнага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У 2000-2001 гадах Міхаіл Краснабаеў прайшоў рэжысёрскую падрыхтоўку ў Маскве (вучыўся ў народнага артыста Расіі Пятра Фаменкі). У 2004 годзе стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам Коласаўскага тэатра. Першы пастаўлены ім спектакль - "Вераб'іная ноч" па матывах пралога да рамана Уладзіміра Караткевіча "Нельга забыць". Трэба адзначыць, што спектаклі па творах Караткевіча займаюць асаблівае месца ў творчасці Міхаіла Краснабаева. Апошнія гады ён паставіў у тэатры спектаклі "Да трэціх пеўняў", "Шукаем тэнара!", "Смяротны нумар", "Снежная каралева", "Прыгоды Дзюймовачкі", "Доктар філасофіі". Цяпер рэжысёр працуе над аднаўленнем спектакля "Перабор" паводле твора Херберта Бергера, пачынае пастаноўку п'есы Максіма Горкага "Апошнія".-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/culture/view/mihail-krasnabaeu-stau-mastatskim-kiraunikom-kolasauskaga-teatra-61799-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА