Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Камедыю на дыскусійную тэму пакажуць 11 жніўня ў гістарычным цэнтры Мінска

Культура 09.08.2018 | 13:02
Постар да фільма "Аднойчы ў Германіі"
Постар да фільма "Аднойчы ў Германіі"

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камедыю з элементамі драмы на дыскусійную тэму пакажуць 11 жніўня на адкрытым паветры ў гістарычным цэнтры Мінска, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Сетка кінатэатраў "КіноМінска" пры падтрымцы Мінгарвыканкама з 9 чэрвеня аднавіла штотыднёвыя вячэрнія паказы кіно па праекце Open Air Cinema. Месца сустрэчы - дворык атэля "Манастырскі", пачатак сеансаў у 21.30.

У суботу, 11 жніўня, гледачам прадставяць камедыю рэжысёра Сэма Гарбарскі "Аднойчы ў Германіі" (2017 года). Дзеянне карціны разгортваецца ў 1946 годзе ў Франкфурце. Прадпрымальны Давід Берман і шасцёра яго сяброў змаглі пазбегнуць жахаў нацысцкага рэжыму і цяпер мараць эмігрыраваць у Амерыку. Калі запаветная мара вось-вось стане явай, мінулае Давіда прыцягвае ўвагу бескампраміснай Сары Сайман, прадстаўніка амерыканскіх войскаў у Германіі. Яна падазрае Бермана ў супрацоўніцтве з нацысцкім рэжымам і ўсімі сіламі спрабуе вывесці яго на чыстую ваду. Але нават "жалезная" жанчына не можа ўстаяць перад шармам галоўнага героя.

Пасля выхаду фільм выклікаў неадназначную рэакцыю ў кінакрытыкаў і пабудзіў да дыскусіі. У гледачоў у Верхнім горадзе будзе магчымасць скласці ўласнае меркаванне.

Карціна прадастаўлена праектам "Лістапад. Калекцыя". Уваход бясплатны.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/culture/view/kamedyju-na-dyskusijnuju-temu-pakazhuts-11-zhniunja-u-gistarychnym-tsentry-minska-71013-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА