Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2018, 16:15

Зменены межы Мінска і Смалявіцкага раёна

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы зменены межы Мінска і Смалявіцкага раёна. Адпаведны ўказ нумар 194 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У межы Мінска ўключаны размешчаныя ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 158,44 га, у тым ліку 147,51 га - землі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальны аэрапорт Мінск", 10,93 га - землі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Смалявіцкі лясгас".

У адпаведнасці з указам названыя зямельныя ўчасткі ўключаюцца ў тэрыторыю Кастрычніцкага раёна Мінска.

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі