Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2018, 18:49

Журналіст БЕЛТА Яўген Ваньшын удастоены Падзякі Прэзідэнта Беларусі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена шэрагу работнікаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі за высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у асвятленне важных падзей грамадска-палітычнага жыцця краіны. У іх ліку намеснік начальніка аддзела Беларускага тэлеграфнага агенцтва Яўген Ваньшын. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены намеснік начальніка аддзела спецыяльных праектаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Наталля Ждановіч, намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Сяргей Хамянтоўскі, галоўны рэдактар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Вольга Юруць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі