Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 сакавіка 2017, 16:17

Зацверджаны пералік сельгаскультур, жывёлы і птушкі для абавязковага страхавання арганізацыямі АПК у 2017 годзе

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2017 годзе", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацверджаны пералік сельгаскультур, жывёлы і птушкі, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню ў бягучым годзе, а таксама адпаведныя тарыфы.

Акрамя таго, ва ўказе прапісаны працэнты пакрыцця ўрону і затрат на перасеў пры гібелі азімых культур сяўбы 2016 года пад ураджай 2017 года і пры гібелі сяўбы 2017 года, а таксама працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі і вымушаным забоі жывёлы і птушкі.

Гэты дакумент дасць магчымасць арганізацыям аграпрамысловага комплексу атрымліваць страхавыя выплаты ў пералічаных выпадках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі