Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 кастрычніка 2018, 19:27

Зацверджана канцэпцыя забеспячэння пагранбяспекі Беларусі да 2022 года

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 кастрычніка падпісаў указ нумар 410, якім зацверджана Канцэпцыя забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2018-2022 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У дакуменце сфармуляваны асноўныя нацыянальныя інтарэсы дзяржавы ў пагранічнай прасторы, вызначаны мэты, задачы і прынцыпы па эфектыўнай ахове граніцы, а таксама прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення і развіцця органаў пагранічнай службы на пяць гадоў.

Канцэпцыя будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці абароны нацыянальных інтарэсаў у пагранічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, умацаванню пояса добрасуседства з сумежнымі дзяржавамі.

Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць комплекс мер па рэалізацыі канцэпцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі