Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 верасня 2017, 18:53

Заснаваны форменнае адзенне і знакі адрознення работнікаў мінскага метро

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заснаваны форменнае адзенне і знакі адрознення работнікаў Мінскага метрапалітэна. Адпаведны ўказ нумар 335 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам таксама зацверджаны апісанні форменнага адзення і знакаў адрознення.

Фінансаванне затрат па забеспячэнні супрацоўнікаў метрапалітэна формай і знакамі адрознення будзе ажыццяўляцца ў парадку, які ўстанаўліваецца Мінскім гарвыканкамам, за кошт сродкаў прадпрыемства і яго работнікаў.

Мінгарвыканкаму даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць пералік пасад (прафесій) работнікаў Мінскага метрапалітэна, якія маюць права на нашэнне форменнага адзення, і адпаведных гэтым пасадам знакаў адрознення, а таксама правілы нашэння формы і нормы забеспячэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі