Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2017, 12:06

Захлеўны адданасцю нацыянальнай культуры заслужыў любоў шматлікіх паклоннікаў - Прэзідэнт Беларусі

16 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага з 70-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю, працавітасцю, адданасцю нацыянальнай культуры і яркім талентам Вы заслужылі любоў і павагу шматлікіх паклоннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Высокі прафесіяналізм, унутраная культура, здольнасць данесці аўтарскую думку да шырокага гледача зрабілі Вашы творы ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі "Бяседа" папулярнымі ў народзе".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Леанід Захлеўны будзе і ў далейшым уносіць важкі ўклад у нацыянальную скарбніцу айчыннага музычнага мастацтва, садзейнічаць папулярызацыі беларускай песні ў рэспубліцы і за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі