Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 15:01

Заданні ЦТ павінны поўнасцю адпавядаць школьнай праграме - Лукашэнка

24 жніўня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Заданні цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх прадметах павінны поўнасцю адпавядаць школьнай праграме да ўступнай кампаніі 2018 года, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскай педнарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаю ўвагу Мінадукацыі, што да ўступнай кампаніі 2018 года заданні цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх прадметах павінны быць скарэкціраваны і поўнасцю адпавядаць школьнай праграме", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў старшых класах школы ўведзена профільнае навучанне. Яно павінна вырашыць праблему матываванага выбару выпускнікамі будучай прафесіі. "Аднак наспела неабходнасць разгледзець пытанне аб змяненні падыходаў да падагульняючай атэстацыі і кантролю бягучай паспяховасці школьнікаў, што забяспечыць аб'ектыўнасць і незалежнасць ацэнкі ведаў навучэнцаў", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі