Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2018, 19:39

З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br77 млн на падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З рэспубліканскага бюджэту за кошт рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі будзе выдзелена амаль Br77 млн на рэалізацыю мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Адпаведны ўказ нумар 315 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэтыя сродкі накіруюць на правядзенне работ па капітальным і бягучым рамонце, добраўпарадкаванні Палаца спорту, рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту і па тэнісе, падрыхтоўку спартыўных аб'ектаў па месцы пражывання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў і інтэрнаты для рассялення часткі студэнтаў, якія пражываюць у комплексе "Студэнцкая вёска".

Акрамя таго, частку грашовых сродкаў з гэтай сумы выдзеляць на размяшчэнне тэматычных матэрыялаў у вядучых еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі, арганізацыю і правядзенне допінг-кантролю спартсменаў, набыццё паслуг праграмна-тэхнічнага блока для правядзення спаборніцтваў.

Савету Міністраў даручана пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на 2019 год прадугледзець грашовыя сродкі для прадаўжэння рэалізацыі названых мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі