Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 ліпеня 2018, 18:25

З прадпрыемстваў здымаюць абавязак па продажы валютнай выручкі

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах лібералізацыі валютных адносін і стымулявання дзелавой актыўнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэты інструмент прымяняўся ў перыяд станаўлення беларускага рынку і садзейнічаў фарміраванню прапанавання замежнай валюты на валютнай біржы, разам з тым ён з'яўляўся стрымальным фактарам, паколькі ўспрымаўся інвестарамі як прыкмета адміністрацыйнага рэгулявання і абмежаванняў.

Адмена абавязковага продажу часткі валютнай выручкі суб'ектамі гаспадарання будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх экспарцёраў, стане істотным фактарам паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі