Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 верасня 2018, 14:16

Воўк назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Віцебскай вобласці

18 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Віталя Воўка памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Віталь Воўк у размове з журналістамі, перш за ўсё яму трэба будзе выканаць даручэнні кіраўніка дзяржавы па развіцці Аршанскага рэгіёна. Другое - узмацніць пазіцыі прамысловага сектара Віцебскай вобласці. І, безумоўна, кадравая работа.

"Я стаўлю перад сабой вялікія задачы, будзем працаваць разам з апаратам аблвыканкама, Адміністрацыяй Прэзідэнта. Галоўная задача, каб Віцебская вобласць развівалася і стала адной з лепшых, - сказаў Віталь Воўк. - Цяжкая задача. Не хутка, але я лічу, што яна выканальная".

Воўк Віталь Міхайлавіч нарадзіўся ў 1962 годзе ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, а ў 2009 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1984-2001 гадах працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе, а затым - на Мінскім заводзе колавых цягачоў. У 2001-2006 гадах быў генеральным дырэктарам ТАА "ЮКОЛА-СЭРВІС" і ТАА "ЮКОЛА Мотарс". У 2006-2010 гадах - намеснік генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскі завод колавых цягачоў" па камерцыйных пытаннях, у 2010-2011 гадах - генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Волат-Санцзян". З верасня 2011 года - генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі завод колавых цягачоў". Са снежня 2014 года па жнівень 2018 года - міністр прамысловасці Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі