Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 сакавіка 2016, 16:43

Водазабеспячэнне ў Беларусі патаннее на 41,5 працэнта, водаадвядзенне - на 55,1 працэнта

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы рабочая група, сфарміраваная з прадстаўнікоў урада, КДК, Адміністрацыі Прэзідэнта, аблвыканкамаў, яшчэ раз разгледзела пытанні фарміравання тарыфаў на асноўныя ЖКП. Як праінфармаваў журналістаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, у выніку рабочая група прыйшла да высновы, што "прынцыпова ёсць магчымасць зніжэння тарыфаў па такіх паслугах, як водазабеспячэнне - на 41,5 працэнта, водаадвядзенне - на 55,1 працэнта, тэхабслугоўванне ліфта - фактычна на 30 працэнтаў. Частка тарыфаў сваю плацежаздольнасць і аб'ектыўнасць пацвердзіла.

Даклад па пытаннях аплаты жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву і адпаведны праект указа былі прадстаўлены сёння Прэзідэнту, і ён зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, у тым ліку на водазабеспячэнне, водаадвядзенне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта. Папярэдне Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падрабязна далажыць яму аб шляхах фарміравання сабекошту кожнай з паслуг. У выніку кіраўнік дзяржавы прынцыпова адобрыў падыходы, выкладзеныя ў праекце ўказа па ЖКГ, і даручыў, каб у дакуменце былі вельмі дакладна і даступна прапісаны ўсе тарыфы на ўсе паслугі.

Такім чынам, "кожны, памножыўшы свае паказчыкі прыбораў уліку або квадратныя метры сваёй жыллёвай плошчы, зможа падлічыць кошт паслуг ЖКГ па сваёй кватэры", растлумачыў міністр. Чакаецца, што праект указа будзе падпісаны ў бліжэйшы час.

Пры гэтым даручана распрацаваць даступнае рахунак-паведамленне для грамадзян, каб кожны змог праверыць паказанні, якія выстаўляе жыллёва-эксплуатацыйная арганізацыя. "Мы будзем старацца спрасціць знешні выгляд жыроўкі", - дадаў Аляксандр Церахаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі