Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2019, 09:05

Вялікая Перамога служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі - Лукашэнка

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў суайчыннікам віншаванне з Днём Перамогі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзявятага мая - свяшчэнная дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.

У Беларусі шануюць гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. У краіне высока цэняць самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўзнімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.

"Вялікая Перамога аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа - гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Словы асаблівай удзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам: "Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім дабра, шчасця і дабрабыту, а нашай роднай Беларусі - міру і працвітання.-0-

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі.

Дзявятага мая - свяшчэнная дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню.

Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўзнімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны.

Вялікая Перамога аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа - гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым.

У гэты святы для нас дзень шчыра жадаю ўсім дабра, шчасця і дабрабыту. Нашай роднай Беларусі - міру і працвітання.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі