Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 мая 2019, 19:33

Ветэранам ВАВ прадаставілі бясплатны праезд у паяздах па краіне і паміж Беларуссю і Расіяй

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена права бясплатнага праезду ў паяздах міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Такой магчымасцю ветэраны змогуць скарыстацца ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прынятыя меры дазволяць ветэранам Беларусі і Расіі, якія вызвалялі нашу зямлю ад гітлераўскіх акупантаў, бясплатна наведаць сваіх франтавых сяброў, памятныя мясціны і святочныя мерапрыемствы ў абедзвюх краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі