Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 красавіка 2017, 14:44

Вакульчык далажыў Лукашэнку аб абстаноўцы ў сферы знешняй і ўнутранай бяспекі Беларусі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам аб бяспецы знешняй і асабліва ўнутранай сказана нямала. Год у нас быў няпросты, пачатак гэтага года. Што цяпер адбываецца і якія тэндэнцыі ў краіне ў плане ўмацавання бяспекі нашай дзяржавы, перш за ўсё ўнутранай? - спытаў Аляксандр Лукашэнка. - Без купюр, без прыхарошвання сітуацыі".

Прэзідэнта праінфармавалі, як развіваецца абстаноўка ў сферы нацыянальнай бяспекі і якія выклікі ў сувязі з гэтым сёння стаяць перад дзяржавай.

Валерый Вакульчык таксама прадставіў сваю ацэнку знешняй бяспекі Беларусі, якая, як заўважыў кіраўнік дзяржавы, уплывае на развіццё сітуацыі ўнутры краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі