Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 верасня 2016, 15:57

Узвядзенне вышынных будынкаў у цэнтры Мінска забароняць

2 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Узвядзенне вышынных будынкаў у цэнтры Мінска забароняць. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў галоўнага архітэктара, раней пытанню стварэння сілуэта горада не ўдзялялася дастатковай увагі. "Ён ствараецца не толькі за кошт зялёных тэрыторый, але таксама важна фарміраванне гарадскіх ансамбляў, комплексаў. Мы прааналізавалі тэрыторыю, улічваючы нашу гістарычную спадчыну, і ўводзім абмежаванне, больш не будзем размяшчаць вышынныя дамінанты ў цэнтральнай частцы горада", - сказаў Павел Лучыновіч.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў такую пазіцыю, адзначыўшы, што вышынныя сучасныя будынкі павінны прысутнічаць у архітэктуры горада, але толькі ў якасці асобных акцэнтаў. "Мы як зярняты ўкрапвалі гэтыя будынкі. Але мы не перанасыцілі імі горад, іх няшмат. Ні ў якім разе ў гэтай зоне нельга перанасычаць вышыннымі будынкамі, узводзіць гэтыя люстраныя будынкі. Трэба будаваць фундаментальныя, манументальныя, калі хочаце, будынкі. Але разумна, каб гэта было тварам нашага горада", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі