Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2019, 13:40

Узгоднена назначэнне новых гендырэктараў у "Гомельшкло" і "Планар"

12 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне новых генеральных дырэктараў у ААТ "Гомельшкло" і ААТ "Планар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ААТ "Гомельшкло" ўзначаліць Пётр Максімчыкаў, які да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка гендырэктара гэтага прадпрыемства па эканоміцы.

Генеральным дырэктарам ААТ "Планар" стане Сяргей Авакаў. Ён пяройдзе на гэту работу з пасады дырэктара ААТ "КБДЭМ-ОМА".

Прэзідэнт пацікавіўся станам спраў на прадпрыемствах, колькасцю супрацоўнікаў і перспектывамі развіцця вытворчасцей. У холдынг "Планар", у прыватнасці, цяпер уваходзяць пяць заводаў, дзе працуюць больш як 1 тыс. чалавек. На прадпрыемстве ёсць тры канструктарскія бюро, яны сумешчаны з вытворчасцю на адным з прадпрыемстваў.

Паводле слоў Сяргея Авакава, прадпрыемства вырабляе канкурэнтаздольную прадукцыю. "У мінулым годзе адна з нашых установак нават была прызнана лепшай у свеце. Яна абышла амерыканскую і японскую ўстаноўкі. І мы паставілі яе на адно з перадавых прадпрыемстваў на Тайвані", - адзначыў новы кіраўнік "Планара".

"Прадпрыемствы ўсе вашы працуюць, людзі працуюць, не ў вымушаных водпусках? Зарплату атрымліваюць? - пацікавіўся Прэзідэнт. Кіраўніку дзяржавы адказалі, што холдынг працуе стабільна, зарплата складае амаль Br1,5 тыс.

Прадпрыемства "Гомельшкло" Аляксандр Лукашэнка назваў асаблівым у сваім лёсе, як і "Планар". На заводзе працуюць амаль 2 тыс. чалавек, магутнасці загружаны практычна на 100 працэнтаў, прадукцыя паспяхова рэалізуецца на рынках. Прэзідэнт папярэдзіў, што калі будзе наведваць Гомель, то абавязкова заедзе на гэта прадпрыемства.

"Мы яго выцягвалі за вушы. Прадпрыемства вырабляе добрую прадуцыю, але ў мяне былі пытанні (інфармавалі адпаведныя людзі) па непаладках з бытавой сеткай. Скідак ніякіх не будзе, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вы ведаеце прадпрыемства, рабіце ўсё, каб яно працавала дастойна. Вам адступаць няма куды, кажу вам па-мужчынску".

Аляксандр Лукашэнка перасцярог кіраўнікоў прадпрыемстваў ад супрацоўніцтва з пасрэднікамі: "Ніколі не слухайце нікога, хто б да вас ні прыйшоў і ні сказаў, што ён ад імя Прэзідэнта. Ад імя Прэзідэнта толькі Прэзідэнт гаворыць. Усіх гэтых шарлатанаў на парог не пускайце - займайцеся рэалізацыяй прадукцыі самі. А то атрымліваецца: вырабіць якасна можам, а прадаць - за паўцаны. А жуллё рознае - пасрэднікі - па кішэнях раскладвае палову грашовых сродкаў. Гэтага не будзе!"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі