Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2018, 15:59

Уводзіцца забарона на экспарт неапрацаваных шкур БРЖ без здзелак на біржавых таргах БУТБ

21 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Уводзіцца забарона на экспарт неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы без заключэння здзелак на біржавых таргах ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа". Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 2, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам уносяцца адпаведныя змяненні ў дэкрэт ад 7 мая 2012 года нумар 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці".

Нормы дэкрэта будуць садзейнічаць забеспячэнню загрузкі вытворчых магутнасцей гарбарных прадпрыемстваў шляхам максімальнай перапрацоўкі рэспубліканскіх рэсурсаў скураной сыравіны для задавальнення патрэбнасці ў натуральных скурах арганізацый лёгкай прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі