Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Уступная кампанія, падручнікі, падрыхтоўка да 1 верасня - развіццё адукацыйнай сферы абмеркавана на сустрэчы ў Лукашэнкі

Прэзідэнт 15.08.2017 | 12:46
У час сустрэчы
У час сустрэчы

15 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пытанні развіцця і ўдасканалення адукацыйнай сферы ў Беларусі абмеркаваны на рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэм'ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт пацікавіўся ходам уступнай кампаніі, якая павінна завяршыцца 20 жніўня. "Мне хацелася б ведаць асноўнае. Як канчаткова будзем карэкціраваць правілы прыёму? Такая задача была пастаўлена ўсім, хто кантраляваў ход уступнай кампаніі. Як мы дапрацуем, зменім ці вернемся недзе, можа, да старога? Шмат часу прайшло, на працягу якога мы апрабавалі розныя падыходы. На чым спынімся? Гэта галоўнае пытанне - ход кампаніі і карэкціроўка правіл прыёму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама папрасіў праінфармаваць яго аб гатоўнасці да навучальнага года адукацыйных устаноў рознага ўзроўню, магчымай наяўнасці праблемных пытанняў.

"У гэтым плане таксама пытанне першараднай важнасці - абнаўленне вучэбных праграм і падручнікі, - адзначыў Прэзідэнт. - Ніякай праблемы ў гэтым не бачу. Нават у тэрмінах. Мы ж не нанава ствараем падручнікі, вучэбныя праграмы. У асноўным гэта нармальныя вучэбныя праграмы і падручнікі. Але некаторыя тэмы, як выявілася не толькі ў гуманітарнай сферы, але і ў падручніках фізікі, матэматыкі, да дурасці даходзяць. Гэтыя тэмы трэба карэкціраваць", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў аператыўна правесці гэту работу ў адпаведнасці з раней намечанымі тэрмінамі, каб у асноўным у 2018 годзе завяршыць выданне новых падручнікаў і дапрацоўку вучэбных праграм. "Па кожным падручніку можна стварыць групу. Да гэтага трэба прыцягнуць больш практыкаў, а не акадэмікаў. Але і ад акадэмікаў адмаўляцца нельга, таму што гэта людзі, якія, вобразна кажучы, знаходзяцца наверсе ведаў", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на падрыхтоўку да новага навучальнага года, правядзенне школьных базараў. Асаблівы акцэнт - на малазабяспечаныя сем'і, дзяцей-сірот. "Формула адна - каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя. Не ў тым плане, што яны павінны быць апрануты ў чорна-белыя фартушкі, гольфы або сукеначкі. А каб не вылучаліся дзеці з сем'яў, якія не такія багатыя сёння. Мы павінны апрануць дастойна да 1 верасня ўсіх дзетак", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адна тэма - падрыхтоўка і правядзенне Рэспубліканскага педагагічнага савета. "Мы павінны правесці яго на дастойным узроўні. На такіх педагагічных саветах Прэзідэнт даўно не бываў, і настаў час, ды і ёсць што сказаць педагагічнаму асяроддзю ў плане і новых умоў, новых праграм, паступленняў - усіх пытанняў, якія мы будзем абмяркоўваць. Ну, і параіцца з педагогамі. Я думаю, яны нам нешта падкажуць. Гэта ўсё ж такі наша апора, нашы людзі, і мне вельмі важна пабываць на такім педсавеце", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў зрабіць гэта мерапрыемства нефармалізаваным, каб можна было абмеркаваць і вычленіць праблемы, якія неабходна вырашаць.

Васіль Жарко, старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2017 годзе, праінфармаваў кіраўніка дзяржавы, што ў цэлым уступная кампанія праходзіць на належным арганізацыйным узроўні і характарызуецца адсутнасцю канфліктных сітуацый. У рабочую групу дзяржкамісіі паступіла 16 вусных і 11 пісьмовых зваротаў, па кожным з іх дадзены растлумачэнні і адказы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.