Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 19:33

Установы аховы здароўя павінны быць нацэлены на ранняе дыягнаставанне - Прэзідэнт

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе ўстановы аховы здароўя павінны быць нацэлены перш за ўсё на ранняе дыягнаставанне і лячэнне максімальна шырокага спектра хвароб на якасна высокім узроўні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба павялічыць аб'ёмы высокатэхналагічных відаў медыцынскай дапамогі, такіх як кардыя- і нейрахірургія, хірургічная афтальмалогія, транспланталогія, эндапратэзаванне, актыўна развіваць тэлемедыцыну, дыстанцыйныя формы маніторынгу здароўя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Неабходна забяспечыць паэтапны пераход да дзейнасці ўчастковай службы па прынцыпе каманды: урач агульнай практыкі, яго памочнік па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, медыцынская сястра. "Да 2020 года трэба павялічыць долю працуючых па гэтым прынцыпе да 100 працэнтаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у апошнія гады многае зроблена па тэхнічным аснашчэнні медыцынскіх устаноў, падрыхтоўцы кадраў, стварэнні спецыялізаваных цэнтраў у сталіцы і абласцях. У той жа час кіраўнік дзяржавы папярэдзіў кіраўнікоў медыцынскага ведамства і ўрачоў, каб не расслабляліся. "Бо ведаеце, што будзе", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі