Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 кастрычніка 2021, 11:45

"Усё будзе залежаць ад сітуацыі ў Беларусі". Лукашэнка аб планах заставацца на прэзідэнцкай пасадзе

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлекампаніі CNN расказаў аб тым, як доўга можа яшчэ заставацца на пасадзе кіраўніка дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Журналіст у час інтэрв'ю згадаў аб праводзімай у Беларусі рабоце па абнаўленні Канстытуцыі. "Ведаю, што вы кантралюеце гэта пытанне. Хачу спытаць: вы - першы Прэзідэнт Беларусі, як думаеце, ці будзе ў яе другі Прэзідэнт?" - задаў ён пытанне.

"Клянуся, я не збіраюся быць Прэзідэнтам нават да смерці. Клянуся. Усё будзе залежаць ад сітуацыі ў Беларусі. Калі вы, вашы патроны на Захадзе не будуць умешвацца хоць адкуль у нашу сітуацыю і мы будзем адчуваць сябе ўпэўнена і спакойна, як суверэнная незалежная дзяржава, як народ, які заслужыў быць суверэнным і незалежным, паверце, усё здарыцца раней, чым вы думаеце. Але калі толькі вы пасмееце яшчэ раз, як у мінулым годзе, умяшацца ў нашы падзеі, будзе дрэнна. Будзе так, як вы думаеце цяпер", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Інтэрв'юер, канстатаваўшы, што Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца на прэзідэнцкай пасадзе ўжо 27 гадоў, спытаў, калі ён пойдзе ў адстаўку. "Я 27 гадоў, як вы сказалі, на гэтай пасадзе служу свайму народу. Але я яшчэ не дасягнуў таго ўзросту, як у вас у вашым вашынгтонскім "абкаме". Там, па-мойму, Прэзідэнту хутка 90 гадоў. Таму давайце за арыенцір возьмем узрост вашага патрона ў Вашынгтоне. Чаму б і не?" - з іроніяй адзначыў Прэзідэнт.

"Але вы не хвалюйцеся, я не дацягну да гэтага ўзросту. Прэзідэнтам можа быць чалавек столькі, колькі ён пажадае і яго выбера народ. Але калі ён здаровы і можа кіраваць краінай. У нас няпростая сітуацыя. Таму тут павінен быць энергічны, здаровы чалавек, якога выбера народ, і ён будзе жадаць быць Прэзідэнтам. Вось гэтыя галоўныя ўмовы, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але я аб адным сказаў: павінен быць мір і спакой, каб не разбурылася тое, што я ствараў як першы Прэзідэнт Беларусі. Калі вы нас будзеце атакаваць, пастаянна нас бамбіць, пазбаўляць свайго слова, свайго твара і сваёй незалежнасці, я буду вечным Прэзідэнтам. Я буду абараняць тое, што я стварыў разам з беларускім народам нават цаной свайго жыцця".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі