Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 ліпеня 2017, 18:26

У цэнтры "Зубраня" ў жніўні будзе арганізавана аздараўленне 32 дзяцей з Японіі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні бягучага года будзе арганізавана аздараўленне 32 дзяцей з Японіі ў суправаджэнні васьмі дарослых. Адпаведнае распараджэнне нумар 125рп "Аб выдзяленні грашовых сродкаў" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У праграму знаходжання японскіх дзяцей уключаны медыцынскае абследаванне, санаторна-аздараўленчыя паслугі, экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.

Адпачынак у Беларусі для дзяцей з пацярпелых ад стыхійных бедстваў 2011 года раёнаў Японіі арганізуецца штогод пачынаючы з 2012-га.

Рэалізацыя распараджэння будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй, фарміраванню дружалюбных адносін паміж беларускімі і японскімі дзецьмі, азнаямленню гасцей з Японіі з гісторыяй і культурай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі