Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 ліпеня 2018, 11:49

У свеце назіраецца пашырэнне ваенных блокаў і саюзаў на шкоду бяспецы іншых краін - Лукашэнка

5 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У свеце назіраецца пашырэнне ваенных блокаў і саюзаў на шкоду бяспецы іншых краін. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу сёння ў час цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, як я ўжо не раз адзначаў, новы век не прынёс чалавецтву пазбаўлення ад войнаў. У арсенале міжнародных адносін адным з інструментаў знешняй палітыкі па-ранейшаму застаецца ўзброеная агрэсія. Назіраецца пашырэнне ваенных блокаў і саюзаў на шкоду бяспецы іншых краін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтых няпростых умовах Беларусь паслядоўна праводзіць міралюбівую палітыку. Рэалізуе меры, якія даюць магчымасць захаваць мір не толькі ў рэгіёне.

"Наша краіна прапанавала сусветнай супольнасці знешнепалітычныя ініцыятывы, у аснове якіх ляжаць ідэі зніжэння напружанасці і ўмацавання мер даверу ў рэгіёне. Быццам бы, нас чуюць, але дзеянняў пакуль не робяць - зразумела, чаму", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Беларусы, як ніякая іншая нацыя, цэняць мір, бяспеку і незалежнасць, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Гэтыя найважнейшыя дасягненні нашага народа маюць патрэбу, вядома, у надзейнай абароне", - дадаў ён.-0-

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку Акадэміі МУС Аляксандру Гарусу'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку факультэта генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай Акадэміі Юрыю Гарноўскаму'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку Ваеннай акадэміі сувязі імя С.Будзённага Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Вячаславу Кавальчуку'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку факультэта генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай Акадэміі Андрэю Краўчанку'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку факультэта генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай Акадэміі Уладзіміру Беламу'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку Ваеннай акадэміі паветрана-касмічнай абароны Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Івану Лемяшэўскаму'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку факультэта генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай Акадэміі Васілю Мазалеўскаму'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку ваенна-медыцынскай акадэміі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Віталю Нешку'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку факультэта генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай Акадэміі Андрэю Развадоўскаму'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку факультэта генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай Акадэміі Дзянісу Сакалеўскаму'

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускніку Інстытута нацыянальнай бяспекі Сяргею Сулімаву'

Фота Мікалая Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі