Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2019, 18:15

У сельскай гаспадарцы вырашана галоўная праблема: кавалак хлеба не просім для народа - Лукашэнка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускай сельскай гаспадарцы вырашана галоўная праблема: кавалак хлеба не просім для народа. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Колькі білі мяне за адраджэнне вёскі, а сёння гэта прызнаны ва ўсім свеце праект. На $5,5 млрд толькі прадаём. Я нядаўна вам прыклад прыводзіў, што ў першы год майго прэзідэнцтва ў Мінску на трое сутак мукі заставалася, хлеб няма з чаго было пячы. Сёння мы забылі пра гэту праблему. Так, укладвалі ў сельскую гаспадарку, і нямала. Можа, не ўсе яшчэ эфектыўна працуюць. Але ў сельскай гаспадарцы мы вырашылі галоўную праблему: не ходзім з працягнутай рукой і кавалак хлеба не просім для народа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ўсе праекты, якія рэалізуюцца ў краіне, знаходзяцца ў яго на кантролі. "Любое пытанне, любы праект трэба ўзважваць, трэба прадумаць усе аспекты, прымаючы рашэнне: што будзе заўтра, што будзе паслязаўтра. Усё гэта няпроста. У нас няма лабізму: прыйшоў, нагой дзверы ў Мінфін адчыніў - і табе грошы далі. Гэта выключана. Кожны праект зацвярджаецца Прэзідэнтам. Так, нагрузка, так, можа, непрэзідэнцкая справа, а куды дзявацца. Мне галоўнае, каб быў вынік, каб на ногі стала эканоміка таго ці іншага прадпрыемства. І я бачу вынік", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт абвергнуў домыслы, што ў Беларусі сілавыя структуры ўмешваюцца ў работу суб'ектаў гаспадарання. Іх задача зводзіцца да кантролю за выкананнем заканадаўства, у першую чаргу за поўнай выплатай падаткаў. "А калі нехта кашмарыць бізнес... Ні адзін сілавік пры маёй палітыцы сабе гэта дазволіць не можа. Яны не ў кланах, не ў групоўках. Гэта людзі Прэзідэнта, адказныя перад ім, хоць да назначэння на пасаду я нікога не ведаў. У мяне дружкоў тут няма. Наогул у мяне ва ўладзе няма сяброў. Не трэба гэтых намёкаў, што нехта кашмарыць, а я ледзь ці не групаўшчыну нейкую ў краіне развёў. Гэтага не будзе", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі