Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2016, 16:21

У павышэнні пенсійнага ўзросту няма ніякай надзвычайшчыны - Лукашэнка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У павышэнні пенсійнага ўзросту няма ніякай надзвычайшчыны. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе асаблівы грамадскі рэзананс атрымалі пытанні ўдасканалення нашай пенсійнай сістэмы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Прымаючы рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту і пенсійнай рэформе, давайце прызнаем, што мы цягнемся ў хвасце падзей. Гэта даўно ўжо трэба было вырашыць. Таму тут ніякай надзвычайшчыны. І людзі спакойна гэта прынялі".

Тым не менш, дадаў Прэзідэнт, абмяркоўваліся розныя варыянты вырашэння гэтай праблемы. Найбольш рацыянальным прызнана паступовае павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію.

"Нас таксама крытыкавалі (асабліва расіяне гэтым грашаць): маўляў, Лукашэнка спужаўся, трэба было на 5 гадоў (павысіць пенсійны ўзрост. - Заўвага БЕЛТА), а ён падняў усяго на 3 гады. Адказваю на гэта пытанне: у дадзеным выпадку ўсё роўна - на 5 гадоў або на 3 гады, розніцы няма з пункту гледжання фінансавай напаўняльнасці бюджэту і з пункту гледжання ўзроставага ўзроўню нашага насельніцтва, - лічыць беларускі лідар. - Мы зрабілі гэты першы крок. Ён будзе доўжыцца 6-7 гадоў, а далей, як я гаварыў, мы разам з вамі вернемся да гэтага пытання, калі ў гэтым будзе неабходнасць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі