Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2018, 11:01

У Палацы Незалежнасці праходзяць перагаворы Лукашэнкі з еўракамісарам Ханам

21 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Палацы Незалежнасці праходзяць перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ёханес Хан наведвае Беларусь 21-22 чэрвеня. Мэта яго візіту - удзел у дзясятай сесіі нефармальнага дыялогу міністраў замежных спраў і міністраў па справах лічбавых тэхналогій краін "Усходняга партнёрства". Дарэчы, у бягучым годзе гэта яго другі прыезд у Мінск і другая сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы, раней еўракамісар сустракаўся з Прэзідэнтам Беларусі ў студзені 2018 года.

У апошнія гады адносіны Беларусі з Еўрапейскім саюзам развіваюцца пазітыўна, адноўлены кантакты на вышэйшым узроўні, візіты ў Мінск першых асоб еўраструктур і краін - членаў ЕС.

Пры падтрымцы ЕС у 2016 годзе для Беларусі была зацверджана Стратэгія Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) на перыяд да 2019 года. Цяпер гэты банк актыўна працуе з беларускім дзяржсектарам (раней фінансаваліся толькі прыватныя праекты). У жніўні 2017 года ўступіла ў сілу рамачнае пагадненне паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ). Рыхтуюцца некалькі буйных праектаў у транспартнай, мытнай, жыллёва-камунальнай і банкаўскай сферах для фінансавання ЕІБ і ЕБРР.

Акрамя таго, Беларусь і ЕС вядуць перагаворы па сумесных прыярытэтах партнёрства. Гэты дакумент будзе вызначаць мэты і задачы бакоў да 2020 года ў чатырох сферах: дзяржаўным кіраванні; эканоміцы і рыначных магчымасцях; транспарце, энергаэфектыўнасці і барацьбе са змяненнямі клімату; кантактаў паміж людзьмі. Падпісанне дакумента з'яўляецца ўмовай для зацвярджэння Еўрасаюзам фінансавага садзейнічання для Беларусі на 2018-2020 гады.

Вядуцца таксама перагаворы Беларусі з ЕС аб заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі.

Еўрасаюз з'яўляецца другім па значнасці рынкам для беларускага экспарту. За чатыры месяцы гэтага года беларускі экспарт у ЕС дасягнуў $3,6 млрд, што амаль на 67 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Сальда склалася дадатнае ў памеры $1,3 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі