Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2018, 15:35

У кожным відзе спорту трэба мець стратэгічную праграму на 10-15 гадоў наперад - Лукашэнка

13 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У кожным відзе спорту трэба мець стратэгічную праграму на 10-15 гадоў наперад. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У кожным відзе спорту трэба мець стратэгічную праграму на 10-15 гадоў наперад. Не трэба жыць толькі алімпійскімі цыкламі, трэба глядзець наперад", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што за расходаванне бюджэтных асігнаванняў і сродкаў падтрымкі ў спорце патрабаванне будзе строгае.

"Таму не чакайце зверху ўказанняў, што вам рабіць, а што не. Старшыня федэрацыі сумесна з кіраўніком наглядальнага савета і галоўным трэнерам нацыянальнай каманды - вось таксама "тройка", якая адказвае за развіццё канкрэтнага віду спорту. Прымайце неабходныя рашэнні ў рамках заканадаўства, у межах бюджэтнага фінансавання. Самі зарабляйце і дзейнічайце!" - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што дадзены ўсе даручэнні аб забеспячэнні вучэбна-трэніровачнага працэсу, пачынаючы з базавага ўзроўню, усім неабходным: лыжамі, мацаваннямі, тэхнікай. За лета кожны профільны спартыўны цэнтр павінен быць укамплектаваны снегагенератарамі і ратракамі. "Прычым усё, што зможам, будзем рабіць у сябе ў краіне. Гэтыя даручэнні павінны быць выкананы поўнасцю і ў тэрмін. Ураду ўзяць гэта пытанне на кантроль", - даручыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі