Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 жніўня 2017, 15:41

"У фармаце адкрытага мікрафона" - Лукашэнка абмяркуе з педагогамі сучасны стан і будучыню адукацыі

23 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня прыме ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мерапрыемства пройдзе ў максімальна адкрытым і дыскусійным ключы. На яго запрошаны больш за 800 чалавек, сярод якіх не толькі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, але, перш за ўсё, работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і горада Мінска. У фармаце адкрытага мікрафона яны змогуць падзяліцца меркаваннямі і вопытам па тых ці іншых пытаннях.

На пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педсавета плануецца падрабязна абмеркаваць бягучыя трансфармацыі і тэндэнцыі адукацыйных працэсаў, шляхі іх адаптацыі да патрабаванняў часу і з улікам перадавога нацыянальнага і замежнага вопыту. Будзе дадзена ацэнка вынікам развіцця ў Беларусі ўсіх звёнаў сістэмы адукацыі, намечаны перспектывы іх удасканалення. У цэнтры ўвагі таксама роля педагога, прынцыпы і падыходы да выхавання падрастаючага пакалення.

Для ўдзельнікаў рэспубліканскага педагагічнага савета арганізавана выстаўка творчых дасягненняў педагогаў, навучальнай і навучальна-метадычнай літаратуры, новых тэхналогій у адукацыі. Адна з навінак - так званы разумны школьны аўтобус, які з дапамогай спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу дае магчымасць дадаткова забяспечыць бяспеку вучняў.

Тэлеверсія пленарнага пасяджэння Рэспубліканскага педсавета з удзелам Прэзідэнта Беларусі будзе паказана 24 жніўня ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у 21.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі