Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 16:50

У дзяржапарат трэба прыцягнуць самых лепшых, самых кампетэнтных - Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дзяржаўны апарат трэба прыцягнуць самых лепшых, самых кампетэнтных. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы проста абавязаны прыцягнуць у дзяржаўны апарат самых лепшых, самых кампетэнтных. А значыць, мы павінны прапанаваць ім па-сапраўднаму дастойныя ўмовы для работы, перш за ўсё - узровень аплаты працы. Настаў час прыняць кардынальныя рашэнні ў гэтай галіне", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Павінен быць павышаны прэстыж работы дзяржслужбы. "Гэта абавязковая ўмова, калі мы хочам дабіцца выніку. Паколькі ад ведаў, прафесіяналізму, кампетэнтнасці дзяржаўнага служачага часам залежыць вельмі многае - лёсы цэлых галін, прадпрыемстваў, у канчатковым выніку, лёсы працуючых там людзей", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, ва ўсім свеце за разумных і энергічных спецыялістаў ідзе барацьба. Іх прыцягваюць высокімі зарплатамі, прэміямі, сацыяльнымі пакетамі. Гэта рэаліі канкурэнтнай барацьбы за інтэлект.

"Аптымізацыю дзяржапарату не трэба зводзіць да простага скарачэння колькасці штату, трэба забяспечыць дзяржкіраванне на якасна больш высокім узроўні. Каб сфарміраваць у людзей разуменне, што дзяржава - гэта не донар або кантралёр, а партнёр, які стварае ўмовы для паспяховага развіцця прадпрыемстваў, рэгіёнаў і краіны ў цэлым, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Важнейшыя з такіх умоў на сённяшні дзень - макраэканамічная стабільнасць, зніжэнне інфляцыі. У першую чаргу шляхам правядзення Нацыянальным банкам і ўрадам узгодненай макраэканамічнай палітыкі: адсутнасць эмісіі, зніжэнне працэнтных ставак, змяншэнне аб'ёмаў крэдытавання неэфектыўных дзяржпраграм і праектаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі