Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2017, 15:15

У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесу

11 красавіка, Рэчыца /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесу. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час мы прымем рэвалюцыйныя рашэнні па прадпрымальніцтве, бізнесе - па разняволенні бізнесу (і такога вялікага, як на "Рэчыцадрэве", і маленькага, і індывідуальных прадпрымальнікаў), - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Прыйшоў - заяву пакінуў, што хочаш займацца гэтай справай, у падатковай інспекцыі зарэгістраваўся і пайшоў працаваць. Пажарныя, санстанцыя - усё да мінімуму будзе скарочана".

Пры гэтым галоўным для кіраўніка любога рангу застанецца адказнасць за людзей у калектыве, за іх жыццё. Гэта значыць, умовы вядзення бізнесу будуць лібералізаваны, але разам са зніжэннем розных патрабаванняў адказнасць за жыццё людзей застанецца ў прыярытэце.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час адпаведны нарматыўна-прававы акт, які датычыцца прадпрымальніцкай дзейнасці, ляжа яму на стол. "Мы поўнасцю разняволім бізнес-ініцыятыву - ідзіце займайцеся справай, зарабляйце. Мы стварылі для гэтага ўмовы. А што не стварылі - створым у бліжэйшы час", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Прэзідэнт сказаў, што вельмі многае залежыць ад саміх людзей, іх стаўлення да справы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі