Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі захаваецца кантроль за цэнаўтварэннем - Лукашэнка

Прэзідэнт 18.03.2016 | 17:19

18 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі захаваецца кантроль за цэнаўтварэннем. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам СТАА "Камунарка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, у I квартале ў сярэднім па краіне ўжо ёсць больш за 4 працэнты росту цэн, вялікую ўдзельную вагу ў гэтым складаюць жыллёва-камунальныя паслугі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго больш за ўсё непакоіць рост цэн у сферы гандлю. Дзяржава будзе прымаць строгія меры ў выпадку, калі выявіць неабгрунтаванае завышэнне цэн. "Калі мы будзем бачыць, а гэта вельмі проста, мы будзем прымаць строгія меры, як гэта рабілі нядаўна, калі ўсе пачалі паціраць рукі перад Новым годам, асобныя - перад 8 Сакавіка, маўляў, людзі купляюць усё - давай павысім цэны", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ў асноўным такімі метадамі займаюцца прыватнікі. "А калі яго закрыеш на тыдзень, дык ён страчвае ў тысячу разоў больш, чым атрымаў за кошт цэн. Тады яны спыніліся. Зразумелі, што дзяржава з імі жартаваць не будзе", - сказаў Прэзідэнт.

Што датычыцца астатняй прадукцыі, то Прэзідэнт заўважыў, што нават без рэгулявання на яе цэн вытворцы і прадаўцы, арыентуючыся на пакупніцкі попыт, самі зніжаюць цэны.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне створана моцная сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, існуе антыманапольнае заканадаўства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэнамінацыя-2016 Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года замацавана ўказам Прэзідэнта ад 4 лістапада нумар 450.