Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2018, 12:43

У Беларусі свята шануюць самаадданасць герояў Вялікай Айчыннай вайны - Лукашэнка

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі свята шануюць самаадданасць герояў Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў і гасцей Беларусі са святам і падкрэсліў, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне вярнула людзям права на свабоднае і мірнае жыццё.

"Мы свята шануем самаадданасць усіх, хто з гонарам прыняў удар і з першых дзён вайны змагаўся бязлітасна з ворагам. Хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, ішоў у бой. Хто ўпартай і цяжкай працай забяспячваў фронт, бясстрашна процістаяў захопнікам на акупіраванай тэрыторыі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што зямля Беларусі акроплена слязамі дзяцей, жанчын і старых. Абпалена агнём. Прасякнута болем салдат і мірных жыхароў.

"Мы - хто жыве на ёй сёння - павінны помніць пра гераічны подзвіг народа. Бо вайна не проста зламала лёсы і мары - яна скалечыла душы і пакінула глыбокі след у сэрцах беларусаў", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Удзельнікі і госці ўрачыстай цырымоніі ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне мінутай маўчання.-0-

Лукашэнка: мы не станем навязваць свае цвёрдыя погляды, але заўсёды працягнем руку дапамогі маючым у гэтым патрэбуЛукашэнка: мы не станем навязваць свае цвёрдыя погляды, але заўсёды працягнем руку дапамогі маючым у гэтым патрэбу
"Мы ведаем цану свабоды і незалежнасці. Таму з такім хваляваннем ставімся да гісторыі, так старанна адстойваем прынцыпы справядлівасці, сумленнасці і роўнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: увесь савецкі народ унёс дастойны ўклад у Вялікую Перамогу, і дзяліць яе недарэчыЛукашэнка: увесь савецкі народ унёс дастойны ўклад у Вялікую Перамогу, і дзяліць яе недарэчы
"Увесь савецкі народ унёс дастойны ўклад у перамогу над нацызмам, і дзяліць гэту перамогу сёння недарэчы. Гэта гэтак жа балюча для сённяшніх ветэранаў, як аддаваць яе забыццю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: страціць памяць пра Вялікую Айчынную вайну немагчыма пры любой уладзеЛукашэнка: страціць памяць пра Вялікую Айчынную вайну немагчыма пры любой уладзе
"Вельмі глыбокая гэта памяць, каб яе страціць. Думаю, гэта немагчыма пры любой уладзе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Братэрская палітыка Беларусі ў адносінах да Расіі не зменіцца - Лукашэнка
"Прынамсі, наша палітыка ў адносінах да Расіі не зменіцца. Вы ведаеце яе, прынцыпы гэтай палітыкі, ідэйныя, маральныя, духоўныя: гэта нашы родныя браты, і мы не збіраемся сварыцца з імі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь здольна сябе абараніць без мілітарызацыі эканомікі - Лукашэнка
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што беларуская дактрына не грунтуецца на нейкай захопніцкай вайне.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі