Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2016, 18:43

У Беларусі прыняты меры для абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў шклатары і тары з паперы

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 350, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа нумар 313 ад 11 ліпеня 2012 года "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У мэтах абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў шклатары і тары з паперы і кардону ўказ уводзіць для імпарцёраў такой тары абавязковую плату дзяржаўнаму аператару ў сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.

Акрамя таго, для выключэння экспарту якаснай макулатуры, якая ўтвараецца ў асноўным у арганізацыях гандлю (адходы вытворчасці), і забеспячэння загрузкі прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" указам прадугледжваецца выплата кампенсацыі за такія адходы ў рамках выканання дзяржаўнага заказу па пастаўцы макулатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі