Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2017, 18:15

У Беларусі прымаюцца меры па разняволенні дзелавой ініцыятывы

23 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі прымаюцца меры па разняволенні дзелавой ініцыятывы. Гэта прадугледжана падпісаным Прэзідэнтам Беларусі 23 чэрвеня ўказам нумар 221, у адпаведнасці з якім унесены змяненні ва ўказ ад 27 сакавіка 2008 года нумар 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам павялічаны тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый, пры экспарце - з 90 да 180 дзён з даты адгрузкі тавараў (аказання паслуг), імпарце - з 60 да 90 дзён з даты правядзення плацяжу, а пры выкананні (аказанні) будаўнічых работ (паслуг) за мяжой - не пазней за дату завяршэння нарматыўнага тэрміну будаўніцтва аб'екта.

Указ таксама здымае некаторыя бар'еры, якія страцілі актуальнасць і стрымліваюць рост знешняга гандлю. Так, не ўстанаўліваюцца тэрміны для разлікаў паміж аператарамі сотавай сувязі пры аказанні паслуг роўмінгу, а таксама пры правядзенні разлікаў ДА "Беларуская чыгунка" з чыгуначнымі адміністрацыямі іншых краін. Прадастаўляецца магчымасць завяршыць знешнегандлёвую аперацыю, калі запазычанасць прызнана безнадзейнай да спагнання, але не раней як праз тры гады з даты яе ўтварэння.

Акрамя таго, пашыраецца пералік выпадкаў, калі аплата імпарту можа ажыццяўляцца за кошт крэдытаў, выдадзеных ураду або пад яго гарантыі, а таксама за кошт сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Указ накіраваны на разняволенне дзелавой ініцыятывы, павышэнне канкурэнтаздольнасці экспарту, планамернае спрашчэнне ўмоў гаспадарання прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі