Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 13:29

У Беларусі прадоўжыцца сістэмная работа па ўмацаванні даверу да беларускага рубля

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэмная работа па ўмацаванні даверу да беларускага рубля павінна быць прадоўжана. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Без дасягнення ўстойлівых штогадовых тэмпаў інфляцыі ніжэйшых за 5 працэнтаў будзе складана аздаравіць эканоміку ў цэлым. Ураду і Нацыянальнаму банку неабходна прадоўжыць сістэмную работу па ўмацаванні даверу да беларускага рубля, забеспячэнні ўстойлівага росту золатавалютных рэзерваў, падтрыманні іх на бяспечным узроўні, павысіць эфектыўнасць бюджэтных расходаў і скараціць знешні дзярждоўг", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі