Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі легалізуюцца анлайн-казіно і павялічваецца ўзрост для ўдзелу ў азартных гульнях

Прэзідэнт 08.08.2018 | 09:00

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прыняты меры па ўдасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу. Адпаведны ўказ нумар 305 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам у Беларусі легалізаваны такі від дзейнасці, як арганізацыя і правядзенне азартных гульняў у інтэрнэце шляхам утрымання віртуальнай ігральнай установы (анлайн-казіно).

Для гэтага ўстаноўлены асаблівасці ліцэнзавання і падаткаабкладання гэтай дзейнасці, а таксама вызначаны патрабаванні і ўмовы. У прыватнасці, ажыццяўленне яе толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі); наяўнасць гарантыйнага дэпазіту на спецыяльным рахунку, які будзе выкарыстоўвацца для забеспячэння выплаты выйгрышаў і разлікаў з бюджэтам у выпадку фінансавай неплацежаздольнасці арганізатара азартных гульняў у сетцы Інтэрнэт; прадастаўленне падатковым органам аддаленага доступу да віртуальнай ігральнай установы і падключэнне такой установы да спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, якая забяспечвае кантроль за абаротамі ў сферы ігральнага бізнесу; правядзенне ідэнтыфікацыі фізічных асоб - наведвальнікаў віртуальных ігральных устаноў.

Акрамя таго, у мэтах мінімізацыі шкодных наступстваў удзелу ў азартных гульнях павялічаны ўзроставы цэнз для наведвання ігральных устаноў, у тым ліку віртуальных, і ўдзелу ў азартных гульнях з 18 да 21 года. Уведзена забарона для наведвальнікаў ігральных устаноў прадастаўляць іншым ігракам грашовыя сродкі для ўдзелу ў азартнай гульні, а для арганізатараў азартных гульняў замацаваны абавязак устанаўліваць сістэмы відэанагляду ў ігральных установах, якія фіксуюць усіх наведвальнікаў і выплату ім грашовых сродкаў.

Указ дасць магчымасць мінімізаваць адток грашовых сродкаў за мяжу за кошт абмежавання доступу грамадзян, якія знаходзяцца ў рэспубліцы, да ўдзелу ў азартных гульнях, што арганізуюцца і праводзяцца на сайтах, размешчаных за межамі нацыянальнага сегмента глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").