Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 кастрычніка 2018, 15:07

У Беларусі будзе створана новая аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязацельстваў

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да 1 студзеня 2020 года будзе створана новая аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязацельстваў. Адпаведны ўказ нумар 414 "Аб удасканаленні безнаяўных разлікаў" падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сістэма будзе накіравана на развіццё аўтаматызацыі працэсаў бясспрэчнага спагнання грашовых сродкаў пры выкананні абавязацельстваў плацельшчыкаў, у тым ліку перад бюджэтам, а таксама на ўдасканаленне парадку выканання плацежных інструкцый плацельшчыкаў пры разліках з бюджэтам пры недастатковасці грашовых сродкаў на іх рахунках у банках.

Прадугледжваецца функцыянаванне сістэмы ў рэжыме рэальнага часу, а пагашэнне запазычанасці будзе ажыццяўляцца з усіх банкаўскіх рахункаў даўжніка і ў любых відах грашовых сродкаў.

Укараненне названага механізма спагнання накіравана на выключэнне выпадкаў шматразовага спісання органамі спагнання адной і той жа сумы грашовых сродкаў з усіх рахункаў даўжнікоў, аўтаматызацыю і ўніфікацыю працэсаў спагнання грашовых сродкаў для ўсіх органаў спагнання, скарачэнне дакументаабароту паміж органамі спагнання і банкамі.

Стварэнне гэтай сістэмы з'яўляецца чарговым крокам развіцця безнаяўных разлікаў у Беларусі, аптымізацыі ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі, банкамі, суб'ектамі гаспадарання і фізічнымі асобамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі