Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 мая 2017, 12:36

"Цэны, зарплаты, занятасць" - Лукашэнка патрабуе выканання задач па павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва

12 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы рашэнні па кадравых пытаннях у адносінах да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, нагадаў аб неабходнасці выканання задач па павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўныя пытанні, пра якія мы пастаянна гаворым, - гэта пытанні сацыяльныя, якія пацягнуць за сабой эканоміку. Цэны, зарплата, занятасць. Вырашаючы гэтыя пытанні, мы нікуды не дзенемся ад мадэрнізацыі прадпрыемстваў, ад стварэння новых рабочых месц. Ну і, адпаведна, заработная плата, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі мы не вырашым у гэтым годзе праблему з узроўнем зарплаты, нам будзе немагчыма працаваць у будучым. Нас людзі наогул не зразумеюць".

"Ушчыльняйцеся, скарачайцеся, эканомце, але за кошт эканоміі, прадукцыйнасці працы мы павінны людзям даць нармальную зарплату. Дапамагчы ім зарабіць. Таму гэтыя тры пытанні пастаянна будуць на кантролі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў асаблівую ўвагу на развіццё буйных рэгіянальных цэнтраў, такіх як Орша, Бабруйск, Барысаў або Баранавічы. У частцы развіцця Аршанскага раёна Прэзідэнтам ужо былі дадзены адпаведныя даручэнні, і ў бліжэйшы час гэтыя пытанні будуць разглядацца на выязной урадавай нарадзе.

Аляксандр Лукашэнка назваў гэтыя і падобныя да іх па значнасці беларускія гарады з тэрыторыямі вакол іх рэгіёнамі, падкрэсліўшы тым самым важнасць комплекснага развіцця гэтых тэрыторый як з пункту гледжання вытворчай сферы, так і вырашэння сацыяльных пытанняў. "Гэтыя рэгіёны - чарговая эпапея, якую мы пачынаем. І мы павінны вельмі хутка вырашыць гэтыя праблемы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Патрэбны жалезны парадак. Размовы скончаны, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Спасылак на тое, што чагосьці там не хапіла, быць не павінна. Вы сёння выходзіце і ад імя Прэзідэнта ажыццяўляеце тую палітыку, пра якую я так шмат гавару. Вы ведаеце, што там трэба рабіць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Асобна Прэзідэнт закрануў пытанні ідэалогіі. Ён падкрэсліў, што работа ў гэтай сферы не павінна зводзіцца толькі да таго, каб некуды прыйсці і прачытаць лекцыю. "Самая вялікая ідэалогія - гэта там, дзе ўзнімаецца дух людзей, дух народа. Я цяпер маю на ўвазе не звычайныя грамадскія масавыя мерапрыемствы, а спартыўныя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што культурна-спартыўныя комплексы, пабудаваныя ў розных гарадах, у тым ліку ў Оршы, часам не ў поўнай меры задзейнічаны. На іх базе няма спартыўных каманд. Пры гэтым у рэспубліцы ёсць перспектыўныя трэнерскія кадры, якія гатовы ў рэгіёнах займацца развіццём тых ці іншых відаў спорту. "Трэба гэтых людзей запрашаць, забяспечыць жыллём. Там, дзе ёсць гэтыя каткі, трэба ствараць школы і каманды - асноўная, дубліруючы склад, школа для дзяцей і масавае катанне. Гэтыя аб'екты не павінны пуставаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнніЛукашэнка прыняў кадравыя рашэнні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
Лукашэнка даручыў удасканаліць структуру сельгасвытворчасці ў паўночных раёнах Беларусі
Аляксандр Лукашэнка цікавіўся сітуацыяй у вёсцы, асабліва ў Віцебскай вобласці, у сувязі з умовамі надвор'я.
"Раней за 9 гадзін урокі пачынаць не трэба" - Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы школ"Раней за 9 гадзін урокі пачынаць не трэба" - Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы школ
"Нам трэба мяняць графік работы школ. Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба", - сказаў Прэзідэнт.
Шулейка назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Гомельскай вобласціШулейка назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Гомельскай вобласці
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Лукашэнка назначыў начальнікаў УУС Брэсцкага і Віцебскага аблвыканкамаў
Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама назначаны Аляксандр Астрэйка.
Рэпкін узгоднены на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культурыРэпкін узгоднены на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры
Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: у Беларусі будзе сур'ёзна перафармаціравана ўся сфера спортуЛукашэнка: у Беларусі будзе сур
Кіраўнік дзяржавы лічыць ненармальнай сітуацыю, калі ў некаторых спартыўных федэрацыях пры адсутнасці дасягненняў функцыянеры атрымліваюць высокія зарплаты.
Лукашэнка робіць стаўку на амаладжэнне кадраў і прафесіяналізм кіраўнікоў
"Павінны ў кіраўніцтва ведамствамі, сферамі, галінамі прыходзіць новыя маладыя людзі. Таму што людзі старэйшага пакалення не вечныя. І калі мы хочам мець вынік ад таго ці іншага напрамку дзейнасці, сферы жыцця, павінны быць дзейныя людзі", - упэўнены беларускі лідар.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі