Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе прадоўжаны - Лукашэнка

Прэзідэнт 24.03.2017 | 15:59
У час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства "Арвібелагра"
У час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства "Арвібелагра"

24 сакавіка, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе прадоўжаны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з працоўным калектывам ЗТАА "Арвібелагра", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі будзе мала пяці дзён, мы ўвядзём большы тэрмін. Нам чаго баяцца? Мы адкрытая краіна, у нас адкрытая эканоміка, і людзі павінны прыязджаць сюды адкрыта - гэта нікому не шкодзіць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што бязвізавы ўезд у Беларусь быў зроблены ў тым ліку і для прыцягнення ў краіну прадстаўнікоў бізнес-супольнасцей з іншых дзяржаў. "Бізнесмен павінен прыехаць, і ён доўга не будзе сядзець у краіне. Яму пяць дзён хопіць. Ён прыехаў, вырашыў свае пытанні, нешта вывучыў і паехаў. Заўтра прыехаў іншы", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры гэтым пытанні бяспекі застаюцца на кантролі. У краіне створана спецыяльная база людзей, уезд якім па розных абставінах забаронены ў Беларусь або ў Расію. Такім грамадзянам трапіць у рэспубліку не ўдасца.

Што датычыцца турыстычнай прывабнасці Беларусі, кіраўнік дзяржавы лічыць, што галоўны здабытак краіны - гэта яе прырода і людзі. Многія турысты імкнуцца ў Беларусь за спакоем і цішынёй, асабліва прывабліваюць іншаземцаў аграсядзібы, дзе можна спакойна адпачыць у камфортных умовах. "Захавайце гэту чысціню і дабрыню нашых беларускіх сэрцаў", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Параўнанне камбайнаў "Палессе GS16" і Lexion 770 Збожжаўборачны камбайн "Палессе GS16" - флагман мадэльнага рада ААТ "Гомсельмаш". Машына прызначана для сельгаспрадпрыемстваў з найбольш буйнымі аб'ёмамі ўборкі.