Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 10:00

Даверны дыялог. Лукашэнка пра рэформы, інтэграцыю, энерганосьбіты і асабістае

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка амаль 6 гадзін размаўляў з расійскімі журналістамі, якія задалі ў час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы больш як 30 пытанняў.

Гэта традыцыйнае мерапрыемства было арганізавана 13-ы раз і прайшло ў фармаце давернага дыялогу, да якога кіраўнік дзяржавы заклікаў у самым пачатку сустрэчы. Расійскія журналісты і блогеры падрабязна дзяліліся сваімі ўражаннямі аб убачаным у прэс-туры па Магілёўскай вобласці, а таксама цікавіліся меркаваннем Прэзідэнта па шырокім спектры пытанняў.

Пра беларуска-расійскія адносіны

Расія для Беларусі была і застаецца брацкай дзяржавай

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што такі абсалютна даверны дыялог з прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ Расіі стаў добрай традыцыяй. "Галоўная мэта такіх сустрэч - збліжэнне нашых народаў, магчымасць данесці аб'ектыўную інфармацыю аб самай блізкай і, спадзяюся, самай роднай для вас зямлі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Расійская Федэрацыя для нас таксама была і застаецца не проста стратэгічным партнёрам і саюзнікам, а блізкай і брацкай дзяржавай".чытаць далей

Беларуска-расійскія адносіны маюць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень

"Ужо цяпер беларуска-расійскія адносіны маюць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень і даць чарговы штуршок хутчэйшаму станаўленню Еўразійскага эканамічнага саюза, - заявіў Прэзідэнт. - Падкрэслю, што асновай для яго стварэння стала менавіта Саюзная дзяржава. Пры ўсім маштабе мэт і задач, якія адлюстраваны ў Дагаворы аб стварэнні ЕАЭС, гэтаму інтэграцыйнаму аб'яднанню па шэрагу напрамкаў яшчэ трэба будзе падняцца да ўзроўню нашага з вамі саюза".чытаць далей

Нашы моцныя саюзніцкія адносіны нязменна праяўляюцца і на міжнароднай арэне, дзе мы сутыкаемся з новымі пагрозамі і выклікамі. Сёння планету трасе ад міжусобіц, тэрарызму і ваенных канфліктаў.

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна запланавана на 22 лістапада

"У нас яшчэ вельмі шмат праблем, якіх не павінна быць, якія засмучаюць часам нашы адносіны. Таму я таксама часта думаю, што добрага мы зрабілі, новага (у Саюзнай дзяржаве. - Заўвага БЕЛТА). На жаль, нічога добрага не зрабілі. Больш у нас негатыву, таму мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што, напэўна, 22 лістапада мы сустрэнемся. Сядзем удваіх і абмяркуем некаторыя прынцыповыя пытанні", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Бягучы год не з'яўляецца лепшым у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва - Лукашэнка
"Ні па дасягненнях, ні ў нашых адносінах гэты год не з'яўляецца лепшым", - сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што размова не ідзе аб канцэптуальных пытаннях. "Мы ўжо вызначыліся па ўсіх пытаннях, трэба проста выконваць нашы дамоўленасці. Прэтэнзіі і да нас, і да Расійскай Федэрацыі. Але мы сядзем і сам-насам абмяркуем гэтыя пытанні. І дамовімся, пастараемся надаць новы імпульс нашым адносінам", - падкрэсліў Прэзідэнт.

За праблемамі нельга ўпускаць звычайнае жыццё

Адказваючы на пытанне, на якія сферы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Расіі трэба звярнуць асаблівую ўвагу, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў першую чаргу гэта сферы, якія звязаны са звычайным жыццём людзей. "Харчаванне, адзенне, спакой, бяспека - усё, што вакол чалавека, гэта галоўнае. Таму што іншыя - абараназдольнасць і іншае - так, гэта важна, гэта адна з асноўных сфер нашага супрацоўніцтва, але давайце гаварыць шчыра: ніхто на нас нападаць заўтра не будзе і паслязаўтра таксама, ведаючы, што мы можам адказаць. А вось не ўпусціць бы нам за гэтымі вялікімі нібыта праблемамі звычайнае жыццё, каб не паўтарыць памылкі мінулага, гэта я лічу галоўным", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.чытаць далей

Лукашэнка аб Саюзнай дзяржаве: зроблена нямала, але ёсць пэўнае тармажэннеЛукашэнка аб Саюзнай дзяржаве: зроблена нямала, але ёсць пэўнае тармажэнне

Расія не зацікаўлена ў допуску Беларусі да нафтараспрацовак на сваёй тэрыторыі

Адказваючы на пытанне, што перашкаджае Беларусі вярнуцца да нафтараспрацовак на тэрыторыі Расіі, як гэта было ў гады СССР, Аляксандр Лукашэнка растлумачыў: "Пазіцыя расійскага кіраўніцтва". "А як потым уплываць на Беларусь, калі яна сама будзе нафту здабываць, а потым яшчэ і прыродны газ? Калі быць шчырым, то вы амаль паўтарылі ў нейкай ступені мае словы: калі ў нас ідуць спрэчкі па нафце, па газе, я нагадваю расійскім кіраўнікам і аб Лангепасе таксама, я там быў, на радовішчах, дзе працавалі беларусы, украінцы, рускія. Мы тады не дзялілі нічога", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.чытаць далей

Лукашэнка: час нафты і газу адыходзіць, будучыня - за найноўшымі тэхналогіямі
Беларусь, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, укараняе высокія тэхналогіі ва ўсе сферы жыцця, развіваючы атамную энергетыку, касмічныя тэхналогіі.

Лукашэнка прапаноўваў Расіі ўдзел у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў у абмен на акцыі "Башнафты"

"Расіяне часта крытыкуюць нас: "Лукашэнка не хоча прыватызаваць чатыры прадпрыемствы", - расказаў Прэзідэнт. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта буйныя прадпрыемствы, і Расія хацела б іх прыватызаваць. Напрыклад, вытворца трэйлераў і машын для перавозкі "Таполяў", ядзерных боегаловак, ракет. "Гэта толькі Беларусь вырабляе. У СССР гэта было магутнае прадпрыемства, мы яго захавалі і мадэрнізавалі. Таксама ў касмічнай галіне прадпрыемствы расіяне хочуць. "Інтэграл" ёсць - вылічальная тэхніка, інтэгральныя схемы - таксама хочуць прыватызаваць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.чытаць далей

Беларусь гатова пастаўляць неабходныя аб'ёмы прадуктаў харчавання ў Расію па выгадных цэнах

"Для нас расійскі рынак цяпер, можна сказаць, прэміяльны. Кіраўніцтва Расіі, асабліва ў гэты час, асенне-зімовы перыяд, просіць паставіць пэўныя аб'ёмы. Мы нават здымаем з іншых рынкаў, каб забяспечыць прадуктамі сельскай гаспадаркі расіян", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што беларуская прадукцыя запатрабавана, прадстаўлена ў розных рэгіёнах свету, у тым ліку ёсць зацікаўленасць з боку Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў могуць звярнуцца да любога вытворцы.

"Галоўнае, без пасрэднікаў, як у вас прынята. Пяць жулікаў да пастаўшчыка - якая цана будзе? Але гэта вашы справы, як вы там гандлюеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліўшы, што калі ёсць жаданне закупляць беларускія тавары, канкурэнтныя па якасці і цане, то Беларусь гатова задаволіць попыт на іх.

Таму беларускія грамадзяне цяпер аддаюць перавагу афіцыйнаму працаўладкаванню ў такіх кампаніях. Аналагічна працаўладкоўваюцца і расійскія грамадзяне ў Беларусі. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў будаўніцтва Беларускай АЭС. "Яны ў нас жывуць не як гастарбайтары, а ў добрых кватэрах. Мы там пабудавалі ўжо тысячы кватэр і засялілі туды людзей, якія прыехалі з Расіі будаваць атамную станцыю", - растлумачыў Прэзідэнт. Пасля запуску АЭС гэта жыллё перададуць тым, хто будзе займацца эксплуатацыяй станцыі. Не выключана, што сярод гэтых спецыялістаў таксама могуць быць расіяне.

Расіі не трэба баяцца прысутнасці Беларусі ў сваёй інфармпрасторы - ЛукашэнкаРасіі не трэба баяцца прысутнасці Беларусі ў сваёй інфармпрасторы - Лукашэнка
"Мы ніколі сабе не дазвалялі ўшчаміць інтарэсы Расіі, каб нешта паказвалі, нешта не. Чаму вы баіцеся, што мы будзем прысутнічаць у вашай інфармацыйнай прасторы?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускія прадпрыемствы па лініі кааперацыі даюць работу 10 млн расіян

"Калі эканоміка Беларусі спыніцца, то заўтра на вуліцу будуць выкінуты 10 млн чалавек у Расіі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы па кааперацыі атрымліваем са многіх расійскіх заводаў камплектуючыя, сыравіну, матэрыялы і гэтак далей".

На расійскіх прадпрыемствах вырабляецца да 50-60 працэнтаў камплектуючых для беларускіх заводаў. "Прамысловасць, сельская гаспадарка - гэта такі вялікі кусок, які дае магчымасць мінімум 10 млн расіян працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.чытаць далей

У рускай мове - душа беларускага чалавека

"У рускай мове - душа беларускага чалавека. Колькі мы разам жылі, размаўлялі на гэтай мове і ўкладвалі не толькі душу, але і свае каштоўнасці. Гэта наша агульная мова, наш найвялікшы здабытак", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што ад такой спадчыны нельга адмаўляцца.чытаць далей

Пра Беларусь

Беларусь значна больш цікавая і багатая, чым яе ўяўляюць

"Апошнім часам мы тут часта гаворым аб тым, што трэба па-новаму адкрываць Беларусь. Не ў тым сэнсе, што мы нейкая закрытая тэрыторыя - не. Мы адкрытыя ўсяму свету, амаль 70 працэнтаў таго, што вырабляем, ідзе на экспарт. Па гэтых прычынах мы не можам быць закрытай краінай, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Што такое Беларусь для тых, хто тут не бываў, якія выклікае асацыяцыі? Дранікі, Белавежская пушча, добрыя дарогі, зубры, гіганцкія самазвалы, шматфункцыянальныя трактары, якасныя прадукты... Але на самай справе Беларусь значна больш цікавая і багатая".чытаць далей

Беларусь з'яўляецца адным з самых стабільных куткоў планеты

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь прыкладае шмат намаганняў для таго, каб еўрапейскі кантынент спакойна жыў і развіваўся. "Гэта работа становіцца яшчэ больш эфектыўнай, калі мы робім яе разам як брацкія народы Саюзнай дзяржавы", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.чытаць далей

Нашы дзверы заўсёды шырока расчынены для добрых людзей. Да разумення гэтага паступова прыходзяць і ў Старым, і ў Новым Свеце. Беларусь ніколі не была парушальнікам спакою ў Еўропе. Больш таго, сёння яна з'яўляецца адным з самых стабільных куткоў планеты

Адносна невысокая зарплата ў Беларусі кампенсуецца таннасцю паслуг

"Можна чалавеку даць двайную зарплату, але забраць праз пэўныя паслугі. І што чалавек за гэту зарплату зможа купіць - пытанне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што і прадукты ў Беларусі былі б значна таннейшыя, "калі б не падганяў расійскі рынак".чытаць далей

Пры нармальных умовах жыцця ніякіх каляровых рэвалюцый не будзе

"Нам (у Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА) трэба цяпер паглядзець на вельмі важныя пытанні, якія патрэбны для нармальнага жыцця чалавека, тады ён будзе патрыётам, і ніякія каляровыя рэвалюцыі нас не перавернуць. Але калі мы не будзем гэтым займацца, нас без каляровых рэвалюцый народ скіне пры той шалёнай дэмакратыі, якая сёння ў свеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.чытаць далей

Беларусь у наступным годзе дасягне ўзроўню сярэдняй зарплаты $500

"У будучым годзе мы наблізімся да гэтай лічбы або выйдзем на $500. Я буду рабіць усё для таго, каб мы выйшлі на $500", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аднак для павышэння заработнай платы неабходны рост прадукцыйнасці працы. "Прадукцыйнасць працы перш за ўсё, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Няма прадукцыйнасці працы - якая зарплата? Але трэба і прыватныя, і дзяржаўныя бізнес і кампаніі падштурхоўваць, каб яны займаліся гэтым пытаннем".

Закранаючы тэму абароны правоў чалавека, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Ніколі нікому не дазволю несправядліва паступіць з чалавекам. Для ўсёй вертыкалі ўлады гэта галоўны прыярытэт".

Галоўнае - справядлівасць, людзей крыўдзіць нельга

"Вось некаторыя кажуць: беларусы - патрыёты. Пытаюцца: як вы патрыятызм выхоўваеце? Ды ніяк не выхоўваем. Патрыётам заўсёды будзе чалавек у той краіне, дзе ён будзе лічыць, што гэта яго зямля, і ён будзе шчаслівы, што яго дзеці будуць жыць на гэтай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"А для гэтага трэба стварыць справядлівае грамадства, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я не скажу, што мы яго ўжо стварылі. Але мы да гэтага імкнёмся. Галоўнае - гэта справядлівасць. Нельга крыўдзіць людзей. Калі чалавек будзе пакрыўджаны на ўладу і на парадкі ў краіне, ён ніколі не будзе патрыётам. Што яму абараняць, што ён губляе, калі раптам штосьці здарылася? Вось аснова гэтага патрыятызму. Усё ў простым".

Беларусь самая свабодная краіна ў плане інтэрнэту

"Мы - самая свабодная краіна ў плане інтэрнэту, і калі ў нас спрабавалі праз інтэрнэт здзейсніць каляровыя рэвалюцыі, мне многія гаварылі, што яго трэба закрыць. Але я сказаў, што трэба на гэтых сайтах, гэтых старонках змагацца з імі іх жа метадамі. І мы не закрылі, не абмежавалі нікога, а ў сацсетках працавалі як належыць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Інтэрнэт - гэта вельмі добра, але ён з вялікімі недахопамі. Павуціна вялікую прыносіць карысць у плане стасункаў і гэтак далей, але і вельмі вялікія ёсць адмоўныя моманты", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Міжканфесійны мір: жывём як адзіны народ

Адна з журналістак пацікавілася ў кіраўніка дзяржавы, як у краіне ўдаецца забяспечваць міжканфесійны мір і якія меры прымае дзяржава, каб не дапусціць канфліктаў на рэлігійнай глебе.

"У нас няма гэтай праблемы. Нават не магу сказаць, што мы робім для таго, каб так было. Мы проста жывём. Жывём як адзіны народ, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Што датычыцца рэлігіі, лозунг адзін - кожны знойдзе сваю дарогу да свайго храма".чытаць далей

Вытворчасць аўтамабіляў на "БелДжы" плануецца запусціць у I квартале 2017 года

"Нядаўна я зацвердзіў праграму - ніводнай імпартнай машыны, толькі айчынныя ў дзяржаўных структурах. У нас ёсць уласная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, мы яе стварылі разам з кітайцамі, а цяпер завяршаем будаўніцтва завода па вытворчасці спачатку 60 тыс. аўтамабіляў у год. Дарэчы, гэтыя аўтамабілі прадаюцца ў Расіі. Мы не шмат іх цяпер вырабляем, тры мадэлі, я іх усе апрабаваў асабіста. Адзін з гэтых аўтамабіляў мы з вялікім задавальненнем будзем эксплуатаваць у дзяржорганах, суб'ектах гаспадарання", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.чытаць далей

Прэзідэнт выступае супраць бяздумных рэформ у сельскай гаспадарцы

"Мы штучна, агулам, як вы зрабілі некалі, не разбураем ні сельскую гаспадарку, ні прамысловыя прадпрыемствы, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі, дапусцім, ёсць добры прыватнік, які гатовы ўзяць калгас, саўгас па-старому, калі ласка. І ў нас ужо амаль чвэрць сельскай гаспадаркі прыватная. Але мы яе на кускі не парэзалі, як у вас у некаторых месцах".чытаць далей

У бліжэйшы час будзе наведзены жалезны парадак у пытанні даходаў банкіраў

"У краіне крызіс, у Расіі крызіс. Давайце паглядзім, як жывуць банкіры. Нядрэнна жывуць, лепш, чым у мінулыя гады, нягледзячы на крызіс. У тым ліку па зарплаце, крэдыты самі сабе выдаюць. У бліжэйшы час мы навядзём там жалезны парадак", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас чвэрць гандлю дзяржаўная. Я павінен бачыць, як фарміруецца цана", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, наяўнасць долі дзяржаўнага гандлю з'яўляецца стрымальным фактарам для прыватнага бізнесу ў гэтай сферы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінгандаль зрабілі Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. "Няхай кантралююць цэнаўтварэнне", - дадаў ён.

Лукашэнка: амнісціраваных экс-чыноўнікаў адправілі працаваць у стратныя калгасы
"Я заўсёды гавару: не чапай чужое - і будзеш спаць спакойна. У нас пакаранне няслабае карупцыянерам. Гэта таксама вельмі важна, яны павінны ведаць, што будуць сядзець, і нямала", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Сферу ЖКГ нельга падзяліць на кускі і прыватызаваць

Прэзідэнт канстатаваў, што Беларусь не пайшла па шляху прыватызацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а пачала ўдасканальваць сістэму. Была створана рабочая група, якая пачала займацца разлікам кошту паслуг. "Мы вылічылі сярэднюю цану, і я ўказам зацвердзіў кошт паслуг. І ніхто, акрамя Прэзідэнта, гэта змяніць не можа. Аказалася, што калі раней людзі пакрывалі 30 працэнтаў кошту паслуг ЖКГ, а 70 працэнтаў кампенсаваў бюджэт, то адразу пасля гэтых разлікаў аказалася, што насельніцтва пакрывае 52 працэнты. Амаль у два разы. А ўявіце, што ў вашых прыватнікаў творыцца, хто іх кантралюе?" - сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не выключыў змянення зацверджанага кошту, але калі гэта і будзе зроблена, то на падставе дакладных разлікаў з улікам сітуацыі.чытаць далей

Беларусь пакуль не разглядала магчымасць запуску ўласнага пілатуемага касмічнага карабля

"Пакуль мы не прадумвалі пытанне аб стварэнні свайго пілатуемага карабля, можа, калі-небудзь мы да гэтага прыйдзем. Гэта ж не проста для іміджу, праект павінен быць у нейкай ступені акупны. Думаю, гэта не было б праблемай - пабудаваць карабель разам з расіянамі, або еўрапейцамі, або амерыканцамі. Пытанне толькі - ці трэба. Паколькі ўласныя задачы мы можам вырашыць і разам з расіянамі, закінуўшы ў космас касманаўта са сваёй праграмай. Хутчэй за ўсё, і танней гэта будзе зрабіць такім чынам", - сказаў Прэзідэнт.чытаць далей

Пра інтэграцыю

Праблемы з развіццём саюзнай інтэграцыі звязаны не з інтарэсамі народаў, а асобамі

Пытанне адной з журналістак датычылася таго, чаму працэсы развіцця інтэграцыі па-рознаму асвятляюцца ў беларускіх і расійскіх СМІ. Паводле яе слоў, СМІ ў Беларусі актыўна публікуюць аб гэтым навіны, а расійскім масмедыя гэта тэма не вельмі цікавая.

"У нас з інтэграцыяй праблем шмат, і яны перш за ўсё звязаны не з інтарэсамі народаў, дзяржаў, а, калі ўжо шчыра, яны звязаны з асобамі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.чытаць далей

Лукашэнка апасаецца дэзынтэграцыі на прасторы ЕАЭСЛукашэнка апасаецца дэзынтэграцыі на прасторы ЕАЭС
"І калі ў бліжэйшы час мы не выпрацуем нармальны план выхаду з гэтай сітуацыі, баюся, пачнецца нейкая дэзынтэграцыя, чаго дапусціць ні ў якім разе нельга", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пра канфлікт ва Украіне

Беларусь гатова садзейнічаць міру ва Украіне аж да арганізацыі мясцовых выбараў
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не трэба лічыць беларусаў пабочнымі людзьмі, якія проста павінны назіраць за канфліктам.
Лукашэнка аб канфлікце ва Украіне: пераможцаў у гэтай бойні не будзеЛукашэнка аб канфлікце ва Украіне: пераможцаў у гэтай бойні не будзе

Пра выбары ў ЗША

Пра Трампа: гэта жорсткі праамерыканскі грамадзянін

"Цяпер усе ахаюць-вохкаюць - маўляў, не той чалавек прыйшоў у ЗША. Ды нармальны прыйшоў чалавек, той! І яшчэ якая будзе праамерыканская палітыка. Гэта жорсткі праамерыканскі грамадзянін, які будзе бачыць Амерыку перш за ўсё, і мы павінны падумаць, дзе будзе наша месца ў гэтай палітыцы. Гэта новы чалавек, у яго няма ніякіх абавязацельстваў ні да вас, ні да нас, ён нічога не абяцаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Амерыка прагаласавала за Дональда Трампа таму, што назбіралася мноства ўнутраных праблем. "Калі сярэдні клас адхіляе ўсё і галасуе за такога чалавека, трэба рабіць высновы. На гэтыя граблі нам наступаць нельга. Нам трэба звярнуцца да вырашэння праблем унутранага характару - расійскіх, беларускіх, у Казахстане. Іх мора, і калі нашы ведамствы сур'ёзна зоймуцца вырашэннем гэтых праблем, мы значна можам умацаваць унутрыэканамічны стан нашых дзяржаў, што абавязкова ў добрым сэнсе паўплывае на стан у знешняй палітыцы. Трэба ўмацоўваць свой фундамент, і потым будзе лягчэй размаўляць і з Амерыкай, і з іншымі дзяржавамі", - упэўнены Прэзідэнт.

Пра спорт

Лукашэнка абяцае сур'ёзны разбор палётаў па выніках выступлення беларускіх атлетаў на Алімпіядзе

Прэзідэнт падкрэсліў, што для спорту ў Беларусі зроблена вельмі шмат. "Скажу сумленна, спартсмены нам пакуль не адказалі на гэта сваёй працай і сваімі дасягненнямі, за што я іх і крытыкую. У бліжэйшы час разбор палётаў будзе вельмі сур'ёзны пасля Алімпіяды", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы крытычна адазваўся аб выступленнях беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе.

"Няма сапраўднага падыходу і патрабавання да спартсменаў. Грошы патрабуюць вялікія, а рэзультату няма. Мы такіх пачалі прымушаць працаваць і за работу плацім. Няма работы - няма грошай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Неабходна больш адкрытае расследаванне допінгавых скандалаў у спорце

"Спартсменам трэба быць сапраўднымі спартсменамі. Мы можам перамагаць без усялякіх допінгавых, фармацэўтычных прэпаратаў, але трэба, каб мы знаходзіліся ў роўных умовах. Трэба, каб гэта было больш адкрыта ўсё. А не тое што там нейкія тры чыноўнікі вырашылі - ідзіце ў суд. А суддзі хто?" - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.чытаць далей

Лукашэнка засмучаны выступленнем футбольных зборных Беларусі і Расіі
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што актыўна сочыць за ўсімі асноўнымі падзеямі, якія адбываюцца ў свеце футбола, у прыватнасці за падрыхтоўкай да чэмпіянату свету-2018.

У момант вынасу сцяга Фомачкіным адчуваў адначасова расчараванне і радасць

"Пачуццё расчаравання, што не так зрабілі, як трэба было, і пачуццё радасці, што запасны сцяг схавалі пад кашуляй", - сказаў Прэзідэнт.

Беларускія атлеты пранеслі сцяг Расіі ў знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцаміБеларускія атлеты пранеслі сцяг Расіі ў знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі

Лукашэнка забараніў пісаць гісторыю "пад сябе"

"Перш, чым крамсаць мінулае, трэба паглядзець на сучаснае. Не трэба кідаць камяні ў мінулае. Мы гэтага не робім, таму што яно неадназначнае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыю часта пад палітыку нахілялі. Гэтага ў Беларусі ўдалося пазбегнуць. "Я, калі стаў Прэзідэнтам, адразу сказаў інтэлігенцыі: вы пад мяне не падстройвайцеся і гісторыю пад мяне не пішыце", - адзначыў беларускі лідар.чытаць далей

Свята 7 лістапада адмяняць дачасна

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кастрычнік здарыўся яшчэ і таму, што тады было мноства праблем. Інакш не перавярнулі б краіну. "Гэта ў гісторыі ў нас было, мы не адышлі ад гэтай даты. Яна ў нас афіцыйная - 7 лістапада. Прыйдзе час, калі народ перастане адзначаць гэта свята і не будзе звяртаць на яго ўвагі, і пакалення таго не будзе... можа, нехта яго (свята 7 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) і адменіць. Сёння - не час", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што не трэба навязваць і нейкія новыя святы.чытаць далей

Пра асабістае

Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да малой радзімы

На яго думку, у поўнай меры значэнне малой радзімы пачынаеш усведамляць па меры сталення. "Я там не часта бываю, чатыры-пяць разоў у год. Але, напэўна, часцей, чым у іншых рэгіёнах. Гэта аддушына", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.чытаць далей

Любімы лік Лукашэнкі - 13

"13 - гэта мой любімы лік, можна сказаць. Калі я займаюся спортам, бягу на лыжах, і ў мяне кіламетровы круг, то я 13 км бягу. Не 10, не 15, а 13. Калі я дзесьці раблю нейкія практыкаванні, то я раблю 13 разоў або некалькі разоў па 13. Таму я вельмі добра стаўлюся да гэтага ліку, але нават не ведаю, чаму", - расказаў кіраўнік дзяржавы.чытаць далей

Лепшы адпачынак - змена віду дзейнасці

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што змена абстаноўкі, падзей, віду дзейнасці дапамагае адпачыць любому чалавеку. Рабочы графік кіраўніка дзяржавы, напрыклад, уключае разнастайныя мерапрыемствы: наведванне прадпрыемстваў, сустрэчу з журналістамі, спартыўныя падзеі і гэтак далей. "Змена розных падзей - гэта самае галоўнае для таго, каб можна было працаваць", - сказаў Прэзідэнт, дадаўшы, што абстрагавацца ад праблем яму дапамагаюць гульнявыя віды спорту.

На думку кіраўніка дзяржавы, цяпер не самыя лёгкія часы, але і катастрафічнай сітуацыю ён не лічыць. "Няпроста людзям ні ў Беларусі, ні ў Расіі, але мы знаходзім неяк сілы жыць і працаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, сам ён заклапочаны тым, як зрабіць лепш, як вырашыць пастаўленыя перад ім пытанні.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі