Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2018, 11:00

Супрацоўнікам БЕЛТА аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікам Беларускага тэлеграфнага агенцтва аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі Падзякі Прэзідэнта ўдастоена намеснік генеральнага дырэктара - галоўны рэдактар газеты "7 дней" Наталля Філіпоўская.

Падзяка таксама аб'яўлена інжынеру сектара адміністравання сетак і эксплуатацыі абсталявання цэнтра сувязі і аўтаматызаваных сістэм Таццяне Караньковай за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у распрацоўку і суправаджэнне інтэрнэт-рэсурсаў дзяржаўных органаў.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі