Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2017, 18:59

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 28 пераможцам музычных і мастацкіх конкурсаў

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Адпаведнае распараджэнне 28 чэрвеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 28 пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх музычных і мастацкіх конкурсаў, 10 маладым актыўным удзельнікам мастацка-творчых мерапрыемстваў выдзелена матэрыяльная дапамога. Таксама прадстаўнікам моладзі і калектывам мастацкай творчасці - пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў прысуджаны 67 прэмій.

Чатыром установам адукацыі для ўкаранення сучасных інтэрактыўных тэхналогій у адукацыйную, творчую і выставачную дзейнасць, а таксама ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" для правядзення конкурсу "Талент краіны" выдзелены гранты.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі таленавітых вучняў і студэнтаў, творчых калектываў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі