Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 снежня 2017, 18:00

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 100 маладым вучоным

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 100 маладым вучоным. Адпаведнае распараджэнне нумар 195рп падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку стыпендыятаў 7 дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, 58 кандыдатаў навук ва ўзросце да 35 гадоў і 35 маладых вучоных без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. Гэта прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных і гуманітарных навук.

Іх навуковыя дасягненні ў рамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці знайшлі практычнае прымяненне ў рабоце прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.

Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых вучоных і развіцця навуковага патэнцыялу краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі