Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Стратэгія развіцця навукі павінна вывесці Беларусь на перадавыя пазіцыі навукова-тэхнічнага прагрэсу - Лукашэнка

Прэзідэнт 13.12.2017 | 15:26
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Стратэгія развіцця навукі павінна вывесці Беларусь на перадавыя пазіцыі навукова-тэхнічнага прагрэсу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час з'езда плануецца разгледзець праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040". Ключавы дакумент павінен вызначаць дзяржаўную палітыку развіцця не толькі гэтай важнай сферы, але і ўсёй краіны, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Нам неабходна аб'ектыўна ацаніць усе плюсы і мінусы, каб атрымалася напружаная, але рэальна выканальная праграма дзеянняў на перспектыву. Яна павінна надаць дынамічны тэмп інавацыйнаму развіццю і вывесці краіну на перадавыя пазіцыі навукова-тэхнічнага прагрэсу. Да яе рэалізацыі павінна падключыцца ўсё наша грамадства", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, праект стратэгіі павінен быць сур'ёзна дапрацаваны пасля абмеркаванняў у секцыях і кантактаў вучоных у кулуарах мерапрыемства. "Яе трэба рабіць працуючай праграмай, каб яна была канкрэтнай", - сказаў ён.

Да распрацоўкі праекта стратэгіі была прыцягнута вялікая група вучоных і практыкаў, якая вывучыла сусветны вопыт і сфармулявала новыя задачы пабудовы інавацыйнай эканомікі і навукова-тэхнічныя прыярытэты. У праекце дакумента вызначана будучая мадэль краіны - "Беларусь інтэлектуальная". Яе ключавыя кампаненты: скразная лічбавізацыя эканомікі і стварэнне ІТ-краіны, развіты неаіндустрыяльны комплекс, які будзе адпавядаць выклікам чацвёртай прамысловай рэвалюцыі; высокаінтэлектуальнае грамадства.

"Беларусь уступае ў новы этап развіцця - перыяд пабудовы інтэлектуальнай эканомікі. Нам важна прадоўжыць рух наперад, абапіраючыся на надзейны фундамент, створаны за папярэднія гады, і набыты вопыт. Рэалізацыя намечаных задач дасць магчымасць палепшыць якасць жыцця насельніцтва, вывесці эканоміку Беларусі на больш высокі ўзровень, фарміруючы новыя фактары доўгатэрміновага эканамічнага росту. Мы забяспечым устойлівае збалансаванае развіццё нашай краіны за кошт спалучэння эфектыўнага дзяржаўнага кіравання, павышэння ролі навукі і адукацыі, узрастаючага інавацыйнага патэнцыялу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.