Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2018, 15:17

"Спорт - кроўная справа губернатараў" - Лукашэнка незадаволены развіццём зімовых відаў спорту ў рэгіёнах

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа асобных рэгіёнаў па развіцці зімовых відаў спорту выклікае сур'ёзныя нараканні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб развіцці зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выклікае сур'ёзныя нараканні работа асобных рэгіёнаў па развіцці зімовых відаў спорту. На працягу пяці алімпійскіх цыклаў Гродна і Брэст не прыносяць заліковых ачкоў. Чаму рэзка ўпаў уклад Мінскай вобласці ў алімпійскую скарбонку Беларусі? Я не раз гаварыў, што спорт - кроўная справа губернатараў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў звярнуць асаблівую ўвагу на работу спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, забяспечанасць інвентаром, камплектаванне груп, а таксама ўстанавіць строгі кантроль за работай трэнераў.

"Сістэма іх матэрыяльнага стымулявання павінна грунтавацца на падрыхтоўцы канкурэнтаздольнага спартыўнага рэзерву і перадачы яго ў вышэйшае звяно. Перспектыўнымі атлетамі павінны займацца высокапрафесійныя трэнерскія кадры. Задачы міністэрства і ўніверсітэта фізкультуры - мэтанакіравана і планамерна ўкараняць перадавыя метады навучання, у тым ліку дыстанцыйнага, улічваючы нагрузку і графік студэнтаў-спартсменаў", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, патрэбна эфектыўная схема бесперапыннай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі трэнераў: навучаць у працэсе работы, накіроўваць самых таленавітых на стажыроўкі за мяжу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі