Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 мая 2018, 19:36

Спецфонд Прэзідэнта выдзеліў больш за Br251,7 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як Br251,7 тыс. накіруюць на выплату стыпендый і прэмій навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам, якія праявілі сябе на прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтвах. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана адпаведнае рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Матэрыяльную дапамогу акажуць 16 прадстаўнікам таленавітай моладзі, чатыры чалавекі ўдастоены гранд-прэміі і звання лаўрэата з уручэннем нагруднага знака фонду.

Таксама выдзелена тры гранты на арганізацыю і правядзенне тэлевізійнага конкурсу "Талент краіны", выставак Студэнцкага цэнтра сучаснага мастацтва Alla prima, а таксама на набыццё музычных інструментаў для павышэння прафесійнага майстэрства навучэнцаў і іх якаснай падрыхтоўкі да міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

"Прыняцце распараджэння сведчыць аб увазе дзяржавы да стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання іх творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі