Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2018, 10:09

СМІ, сацсеткі і электронны гандаль - Лукашэнка прапануе стварыць ІТ-экасістэму ШАС

11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа прапанаваў стварыць ІТ-экасістэму ШАС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сучасныя тэмпы развіцця тэхналогій нясуць у сабе як новыя магчымасці, так і новыя пагрозы і выклікі. Ніводная дзяржава не можа сабе дазволіць проста закрыцца або нешта забараніць у гэтай сферы.

"Прапаную ўсім нам сумесна падумаць над стварэннем агульнай электроннай платформы, скажам, "ІТ-экасістэмы ШАС", якая аб'яднае ў сабе магчымасці электронных СМІ, сацыяльных сетак, электроннага гандлю і шмат іншага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць узмацніць кааперацыю, павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік ва ўмовах глабальнага свету. "А таксама дапаможа нам забяспечыць бяспеку нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі