Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 жніўня 2017, 18:48

Скарочана колькасць намеснікаў міністра ўнутраных спраў Беларусі

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарочана колькасць намеснікаў міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ нумар 309 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам, у Міністэрстве ўнутраных спраў будуць знаходзіцца на службе чатыры намеснікі міністра, у тым ліку першы намеснік міністра - начальнік крымінальнай міліцыі, намеснік міністра - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, намеснік міністра - камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра.

Указ прыняты ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі