Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2018, 13:41

Сярэднюю зарплату ў аграсектары Беларусі за два гады неабходна давесці да Br1 тыс.

22 чэрвеня, Шклоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сярэднюю зарплату ў аграсектары Беларусі за два гады неабходна давесці да Br1 тыс. Аб гэтым сёння на нарадзе ў Шклоўскім раёне заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, што ў будучым годзе перад губернатарамі будзе стаяць задача - яны перш за ўсё за вёску адказваюць - не Br600, а Br800 (сярэдняй зарплаты ў аграсектары. - Заўвага БЕЛТА). І вы да гэтага рыхтуйцеся. Гэта не значыць, што ўсім, а тым, хто працуе. Праз пару гадоў мы павінны да той жа Br1 тыс. сярэдняй зарплаты падысці і ў сельскай гаспадарцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Як бы ні было складана, нам ад гэтага нікуды не дзецца, і лепшыя гаспадаркі гэта ўжо забяспечылі. А чаму іншыя не могуць? Могуць! Толькі трэба рабіць усё правільна. Трэба тэхналагічна правільна рабіць і захоўваць дысцыпліну - ад работніка да кіраўніка гаспадаркі", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі